Fanhead (fanhead) wrote in by_mova,
Fanhead
fanhead
by_mova

Учора адбыўся першы занятак па беларускай мове. На чацвертым курсе ў тэхнічнай ВНУ. Я чакаў гэты занятак з нейкай таемнай цікаўнасцю. Мы са старастам групы жартавалі, што было б цікава, калі б мову вёў які-небудзь нацыяналіст, які б змог паставіць на месца студэнтаў, якія, хутчэй за ўсё, ужо наступны занятак прамяняюць на бутэльку піва. Але мы баяліся, што можа прыйсці і якая-небудзь цетка, падобная да міністэрскай работніцы...І вось...мы атрымалі самае прадказальнае...маладую, некалькі год таму скончыла ВНУ – дзеўчынку.Яна размаўляе з намі на беларускай – ёй 90 адсоткаў адказвае на рускай ці на асэнсаванай трасянцы. А яна ўжо паспела да гэтага прызвычаіцца і да таго, што з усяго гэтага ідзе нязменны рогат. Нехта праяўляе нейкія веды – і з гэтага ідзе рогат. Вось так усё самотна. Пішам нейкія правілы.Хаця, з іншага боку, а чаго я хацеў...;)
Цікава мае яшчэ хто-небудзь, акрамя мяне, ў гэтым зацікаўленасць. Дзякуй Богу, некаторыя хоць не здзекваюцца з гэтага ўсяго. Некалькі сяброў па вучобе, якія маюць нейкую павагу да мовы, хоць і забылі са школы яе. Ды і, ведаючы мяне, не сталі б мову абражаць. Хлопец з гродзенскай вобласці, які памятае нават некаторыя правілы, у адрозненні ад мяне...:)Нехта паважае і любіць музыку(N.R.M. і інш.). Вольскаму, як галоўнаму культурнаму адраджэнцу, ужо трэба помнік пабудаваць. Есць яшчэ сяброўка-аднагрупніца, якая, напэўна, шмат чаго са школы памятае. Яна нават момантамі пачынае на ёй размаўляць.Больш у нейкі жарт. Асяроддзе, бачна, нейкае ўплывае...А з іншага боку людзі, якія кажуць: «На это можно идти только под пиво». Некаторыя - рускія, якія жывуць на Беларусі. Некаторыя проста...не аб чым. Проста звычайныя студэнты тэхнічнай ВНУ. Есць нават адзін камуняка.(Я яго так для сябе называю за палітычныя погляды). Ім гэта ўсе абсалютна паралельна. Толькі для іх гэта цяжэй за залік, напрыклад па этыцы, бо гэта амаль як замежная мова для іх. Як для мяне ўкраінская, польская. У асноўным разумею, а сказаць нічога не магу. Як гэта яшчэ ў размове пра мертвыя мовы ніхто ў прыклад бел.мову не прывёў... Яны ўвогуле пра яе не задумваюцца. Яна для іх не існуе. Добра, што хоць рэдкім носьбітам не перашкаджаюць. А я буду працягваць удасканальваць свае веды, каб калі-небудзь перастаць хаваць яе ў сабе і ў размовах з беларускамоўнымі людзьмі, а пачаць “раздражняць” :) ёй і абсалютна рускамоўных...

PS: А вам сняцца сны на беларускай мове?
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments