?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя адмыслоўцы, гуру лінгвістыкі і магутныя лыцары "у" нескладовага!

Пытаньне на засыпку: які са знакаў трэба ўжываць у беларускай тыпаграфіцы як апостраф?
̔ ̀АʼП’О'С`Т‘Р′АʹФ ́ ̓




Дакампутарным людзям і... лінгвістам, напэўна, пофігу як дакладна выглядаюць знакі прыпынку і розная там дыякрытыка. Кароткага апісаньня досыць:
Апостраф (грэц. apostrophos 'зьвернуты назад ці набок") - надрадковы знак у выглядзе коскі...
В. Старычонак, "Беларуская мова: ад А да Я"


Тыпографам толькі ня ўсё адно было. Навыдумлялі сабе правілаў стос. Але ці ў вас шмат знаёмых тыпографаў? Філёлягаў паболей будзе, анягож ;) Са з'яўленьнем кампутарных сыстэм набору зьляпіць кніжку стала па сілах ужо і самаму разапошняму філолуху, кухарцы, сакратарцы ці школьніку. Таму й маем зараз процьму кніжак, часопісаў, газэт, буклетаў, вокладак для кампакт-дыскаў ці касэт, дзе правілы тыпаграфікі, выпрацаваныя стагодзьдзямі, папросту ігнаруюцца ў грубай форме альбо замяняюцца чужымі правіламі й знакамі з далёкіх замежных традыцый (бо памянёны софт зазвычай зроблены буржуінамі і разьлічаны на буржуінаў). Вы ведаеце, напрыклад, што нельга пераносіць радок паміж прыназоўнікам і наступным словам-назоўнікам. Нельга блытаць міжсобку злучок, працяжнік і мінус... Вазьміце любую сучасную кніжку, паглядзіце.

Але я не пра гэта. Я пра апостраф. Падобных да апострафаў знакаў у розных тыпаграфскіх традыцыях і для розных мэтаў было распрацавана шмат. Які зь іх "самы наш"? У кампутарных кодавых табліцах прэтэндэнтаў на гэтае месца некалькі.

Вось нібыта правільныя з савецкага тыпаграфскага гледзішча:
1) ʼ = U+02BC - Modifier Letter Apostrophe
2) = U+2019 - Right Single Quotation Mark

Стандарт Unicode кажа, што яны мусяць выглядаць ідэнтычна, але нават тут бачна што гэта ня так (залежыць ад шрыфта, вядома). Цікава яшчэ, што першы - гэта асобная літара ў некаторых абэцэдах (азэрбайджанская кірыліца). А другі - зьнешне падобны менавіта на коску, толькі разьмешчаную зьверху. Хаця паглядзіце, нязначныя адрозьненьні коска і гэтага апострафа ўсё ж ёсьць:
’ | ,


У часы механічных друкарак з'явіліся сурагаты, якія потым захаваліся і ў кампутарных раскладках:
3) ' = U+0027 - Apostrophe-quote, Vertical apostrophe, машынны апостраф, вертыкальны апостраф (уводзіцца проста з клавы: у беларускай раскладцы - там, дзе "Ъ" у рускай)
4) ` = U+0060 - Backquote, Backtick (уводзіцца проста з клавы - у ангельскай раскладцы там, дзе тыльда "~")

У буржуінскай традыцыі ўжытак "машыннага" апострафу часта дапушчальны.

Але такая разнастайнасьць і нявызначанасьць спараджае праблемы. Якія? Ну, напрыклад, Ворд пры наборы з беларускай раскладкай аўтаматычна замяняе на ўводзе ' на ’ (машынны апостраф на правае... эээ... дарэчы як па-беларуску палова двукосься ("кавычка", "quote")? аднакосьсе хіба?). Але скрыпт Lingva для праверкі беларускага правапісу не разумее такога апострафу, бо лічыць за "правільны" менавіта сурагат - так званы "машынны апостраф".

Каб пазьбегнуць такога напярод, прапаную спадарству такі вызначыцца з пытаньнем і надалей займацца тут перакладамі рэдкіх слоўцаў ;)

Дык які апостраф па-вашаму "правільны"?

Яшчэ раз зьвяртаю увагу, што вядзецца пра сымбаль, абавязковы пры наборы для друку, бо ў розных там ЖЖ, асях і перапісцы цалкам дапушчальна (бо зручна і хутка) карыстацца сурагатным "машынным" апострафам. Хаця за выкарыстаньне "правільнага" апострафу ў паўсядзённым жыцьці вам будзе, ясень пень, рэспект і уважуха ;)

Аднак апошнім часам лічыцца харошым тонам па магчымасьці пільнавацца тыпаграфскіх правілаў ня толькі ў друку, але й пры публікацыі тэкста на сайтах.

Па мне, дык самы слушны апостраф - во гэтая "коска зьверху", "правае аднкосьсе", "right single quotation mark" (у розных шрыфтах выглядае па-рознаму):


Каб уставіць яе ў тэкст дастаткова набраць Alt+0146 (трымаючы Alt набраць на лічбавай клявіятуры справа 0146). Для ўстаўкі ў HTML-код (напрыклад у ЖЖ) можна таксама набраць падстаноўку ’.


ЗЫ Дарэчы, для параўнаньня, падзівіціся таксама на падобныя да апострафа знакі:
‘ = U+2018 - Left Single Quotation Mark
′ = U+2032 - Prime (штрых - знак фута, сэкунды, вытворнай і г.д.)
ʹ ʹ = U+02B9 - Prime (штрых для лінгвістычнае транскрыпцыі)
 ̀ ̀ = U+0300 - Acute accent
 ́ ́ = U+0301 - Grave accent
  ̓ ̓ = U+0313 - Spiritus lenis (soft breathing, псілі, тонкае прыдыханьне)
  ̔ ̔ = U+0314 - Spiritus asper (rough breathing, дасія, густое прыдыханьне)


Для зацікаўных у апострафазнаўстве:
http://en.wikipedia.org/wiki/Apostrophe#Usage
http://ru.wikipedia.org/wiki/Апостроф_(знак_препинания)

Comments

( 17 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
kirtkele
24 Лют 2008 07:50 (UTC)
А у меня такое ощущение, что подошел бы
Right Single Quotation Mark - только в Вашей табличке примеров его нет почему-то
:)
skepsys
24 Лют 2008 07:59 (UTC)
дык я да яго і схіляюся, чытайце уважліва. ён сярод першапачатковы "правільных" ;)
і дзе якая таблічка?
skepsys
24 Лют 2008 08:13 (UTC)
калі "таблічка" - гэта тое, што у постскрыптуме, дык там як раз знакі, у адрозьненьні ад вышэй памянёных, аніяк не зьвязаныя з апострафам, апрача зьнешняга падабенства.
antart
24 Лют 2008 07:51 (UTC)
Думаю, правільны апостраф - "там, дзе "Ъ" у рускай", бо калі пішам кірыліцай, то ўсе літары павінны быць кірылічныя, а не падобныя да іх лацінскія ці спэцыяльныя сымбалі. Тое, што Ворд яго "аўтазамяняе" - відавочная хіба.
skepsys
24 Лют 2008 08:10 (UTC)
значыць яшчэ раз: той, што "там, дзе "Ъ" у рускай" з'явіўся на друкарках, дзе ў мэтах эканоміі прасторы ён замяняў адразу некалькі розных знакаў для абазначэння градусаў, апострафу, аднакосьсяў (як правага так і левага). у той жа час у тыпаграфскім наборы выкарыстоўвалі асобныя РОЗНЫЯ знакі для апострафу, штрыху і "аднакосьсяў".

то бок сымбаль "'" - штучны сурагат. пашырэньне кампутараў замацавала яго ў электронным ужытку (праграмаваньне, прыватная перапіска). але выкарыстоўваць яго ў прафэсійным друку - вось відавочная хіба. таксама вельмі вялікую хібіну дапусьцілі стваральнікі беларускага спэлчэкеру для варда, калі абралі сурагат за норму. мо лінгвістам сапраўды пофігу на знакі?
antart
24 Лют 2008 08:23 (UTC)
А, зьнешні выгляд можна зьмяніць, галоўнае каб код "пад ім" быў усюды адзін...
skepsys
24 Лют 2008 08:30 (UTC)
менавіта так. пра код гаворка. за кодам замацаваная сэмантыка. а выгляд залежыць ад канкрэтнага шрыфта (паглядзіце, я дапоўніў допіс).
antart
24 Лют 2008 08:39 (UTC)
Таму і мяркую, што ня трэба набіраць &rsquo, трэба "націскаць расейскі цьвёрды знак", інакш будзе разнабой і стане цяжка шукаць. І без таго маем розныя правапісы...
skepsys
24 Лют 2008 22:32 (UTC)
пра пошук я б не хваляваўся: яндэксу пофігу які апостраф ’ ці '. гугл апрацоўвае і той і той, але неяк дзіўна. аднак першыя старонкі вынікаў аднолькавыя што так, што так. і наўрацьці вы часта ходзіце далей за першыя пару старонак у выніках пошуку ;)

то бок толькі таму, што знак нібыта ня зручна набіраць вы прапануеце карыстацца сурагатам? дык націскайце што вам зручна, не праблема. ніжэй дунай прыводзіць спосаб заўсёды мець "на цьвёрдым знаку" нармальны апостраф без дадатковых намаганьняў.
skepsys
24 Лют 2008 22:52 (UTC)
// U kiryličnych tekstach časam užyvajuć «łapki», chacia mnie jany nie padabajucca
Падабаецца/непадабаецца ня надта сур'ёзны аргумэнт ў такіх справах. Пра двукосьсі асобная гаворка мае быць ўвогуле.
Амаль па кожнаму з пунктаў там можа паспрачацца ці прынамсі удакладніць. Большасьць цьверджаньняў ніяк не абгрунаваныя і не аргумэнтаваная (крыніцы? факты? аналіз?). А слоўца "паліграфіка" - увогуле нейкая аўтарская фантазія.



dunaj
24 Лют 2008 10:56 (UTC)
я ў свой час нават раскладку сваю пераправіў, каб усё ґлямурненька было :)

’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’’
skepsys
24 Лют 2008 11:27 (UTC)
навучыце? ;)
dunaj
24 Лют 2008 11:40 (UTC)
http://www.microsoft.com/globaldev/tools/msklc.mspx - тут даступная праграмка для стварэньня ўласных раскладак. я ёй па сыстэме прайшоўся, дадаўшы раскладку для лацінкі, падправіўшы беларускую і ўкраінскую (вядома ж, там замест апострафа Ё :).

калі вам раптам патрэбная мая – аднозьніваецца ад стандартнай наяўнасьцю Ґ (на Alt+Г, як ва ўкраінскай) і замененым ' на ’, то магу і замыліць.
dunaj
24 Лют 2008 11:11 (UTC)
http://en.wikipedia.org/wiki/Belarusian_alphabet - гл. апошні радок у табліцы
skepsys
24 Лют 2008 11:30 (UTC)
там спасылка на артыкул пра апостраф у ангельскае вікі, што прыводзіў і я вышэй. але ўжываць знак дакладна як у іх традыцыі насамрэч спрычна.
avr_forever
03 Сак 2008 05:25 (UTC)
я за 'машынны'
( 17 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow