?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Натхнёны,а дакладней "закалупаны" сваімі знаёмымі,якія ўпарта вымаўляюць такое моднае слова як "сушы" вырашыў сказаць сваё слова ў абарону "сусі".
Сушы ці сусі?Задаюцца пытаньнем,і вымаўляюць так,як вуху лагодней-"СУШЫ".
Значыцца трэба разабрацца.
Я сцьвярджаю,што правільна вымаўляць СУСІ і вось чаму:
Па-японску мы чытаем 寿司(すし)、гукі су(す)і сі(し).Але,у славянскія мовы вымаўленьне "сушы" прыйшло ад ангельскае транскрыпцыі (так званая транскрыпцыя Хэпбэрна) sushi.Але,японцы ня быліб японцамі,калі б не правялі сваё ўласнае расследаваньне.І лінгвісты з Акадэміі навук Японіі прыйшлі да высновы,што транскрыпцыя Хэпбэрна неаптымальная з-за таго,што перакос ідзе ў бок ангельскае мовы.Пагэтаму,распрацавана афіцыйная японская лацінка 訓令(Кунрэй),што значыць "дырэктыва","загад",у якой замест SHI мусіць быць SI.
Наш зямляк,Іосіф Гашкевіч-першы конскул Расейскай Імпэрыі ў Японіі,аўтар першага японска-расейскага слоўніка ўжываў кірылічную транскрыпцыю (якая,дарэчы,часта ўжываецца й у сучаснай расейскай япаністыцы),у якой мы выразна можам прачытаць слова "суси".
Ну й самі японцы з гонарам кажуць:"У нашай мове няма літары л і ш"...:)
Карацей,кушайце Сусі.Смачна есьці))
Кроспост у Японія і Беларусь

Comments

( 16 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
zap4ick
13 Крс 2008 11:32 (UTC)
Ну, у гэтым у прынцыпе і рознагалосьсі двух расейскіх транскрыпцый..
сапраўды вымаўляецца нешта сярэдняе.
slaver_be
13 Крс 2008 11:47 (UTC)
с -> ч(?) -> ш :)
scisserboy
13 Крс 2008 11:50 (UTC)
На слых,ва ўсялякім разе чуецца "сі",але больш цьвёрдае,чым мы кажам.Некаторыя мае расейскія сябры пішуць часам суЩи )))))Сушчая фігня))
zap4ick
13 Крс 2008 11:51 (UTC)
мм дарэчы, щ мо й будзе найбліжэйшым гукам)
scisserboy
13 Крс 2008 12:01 (UTC)
Ня ўпэўнены!А як жа быць з намі?))
dziuba
13 Крс 2008 11:38 (UTC)
карацей, сусіце вёслы!
scisserboy
13 Крс 2008 11:51 (UTC)
сусіце,сусіце-Курылы блізка))
shupa
13 Крс 2008 12:04 (UTC)
нічога не дапаможа. будуць гаварыць. а яшчэ і скланяць.
як і мадЭм, маркЕтынг.
як піяр і флэшмоб, якія значаць невядома што, але толькі не PR і flash mob
бо, на жаль, найчасьцей усё вырашае узус, а не парады знаўцаў :(
swistak
13 Крс 2008 17:53 (UTC)
чаму ж на жаль? Хіба што на жаль для знаўцаў :)
nicolaev
13 Крс 2008 12:10 (UTC)
А як слушна па-руску й па-беларуску: SHODAN, SHINPIDAN?
scisserboy
13 Крс 2008 12:16 (UTC)
Сёдан,калі ты меў на ўвазе прысуд!І Сінпідан-(наконт гэтага я ня вядаю дакладна,бо тэрмін з рэлігіі,а там усё вельмі закручана,прычым,слова кітайскае,а там,калі я не памыляюся можна казаць і Шынпідан,і Шінпідан...)
nicolaev
13 Крс 2008 12:22 (UTC)
Reply to your comment...
Гэта з Рэйкі, узроўні пасьвечаньня.
Кажуць то Сёдэн/Сінпідэн, то Шодэн/Шынпідэн...
scisserboy
13 Крс 2008 12:27 (UTC)
Re: Reply to your comment...
ЯНу наконт канчаткаў ЭН-увогуле лухта,мне падаецца,проста прамая калька з ангельск.трансліт.Бо ёсьць адпаведнікі для гукаў ЭН.
nicolaev
13 Крс 2008 12:31 (UTC)
Reply to your comment...
Так, ЭН - калька з анґлійскай.
trueblacker
13 Крс 2008 14:51 (UTC)
господи и суси
antart
13 Крс 2008 23:03 (UTC)
Узгадалася кінаафіша ў Менску. Спачатку назва фільма па-беларуску: Сёгун Маэда, а потым, для тых, хто па-нашаму не разумее, на общепонятном: Сёгун Маэда.
( 16 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow