?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Мяне цікавіць словаўтварэньне дзеяслова "заўзець". "Заўзятар" я ведаў, а вось заўзець толькі апошнім часам. Падкажыце калі ласка, мо хто ведае?

Comments

( 26 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
z_dyht
02 Кст 2008 14:31 (UTC)
Мяркую, ад прыметніка "заўзяты"
belpo
02 Кст 2008 14:44 (UTC)
Як тады перакладаць яго? Бо калі рабіць словазлучэньне, трэба казаць - заўзяты заўзятар. Але гэта нагадвае нейкую "тафталогію". Заўзятар - болельщик, заўзяты - заядлый, заўзець зьмяшчаюць у значэньні - болеть. Падобна на нейкую блытаніну.
arshanski
02 Кст 2008 14:55 (UTC)
не-е-е! трэба казаць, апантаны заўзятар :)
z_dyht
02 Кст 2008 16:13 (UTC)
апантаны заўзятар?
valjaryna
30 Стд 2009 12:43 (UTC)
заўзяты апантатар (апантанец)! )
z_dyht
30 Стд 2009 13:49 (UTC)
апантанец!!! супер! )
valjaryna
30 Стд 2009 15:46 (UTC)
рада, што знайшлі дарэчным :))
z_dyht
30 Стд 2009 16:34 (UTC)
апантанец - слова з пантамі! )
Пацюпу - на экспертызу!!
valjaryna
30 Стд 2009 16:37 (UTC)
Мы ўжо параіліся, во толькі што, пакуль слоўнікі перакладваў ))
valjaryna
30 Стд 2009 16:38 (UTC)
ці нават перакладаў ))
z_dyht
30 Стд 2009 19:32 (UTC)
:) вы апантанец, Валярына:)
valjaryna
30 Стд 2009 20:10 (UTC)
згоданая, я прамовіла, на мне і апрабоўвайце :)
z_dyht
30 Стд 2009 20:19 (UTC)
Больш за тое - вы найпершы ў Беларусі апантанец, не, апантанка! Паэтка-апантанка!)

І як вы пасьля гэтаго сябе адчуваеце?)))
valjaryna
30 Стд 2009 20:23 (UTC)
Ну, апантанкаю мяне ўжо дзядзька Рыгор афіцыйна "абназваў", чаму б не паспрабаваць і іншыя варыянты )))

За паэтку атвеціце ;)
maryjka_
02 Кст 2008 21:42 (UTC)
а на куды вам перакладаць?
belpo
03 Кст 2008 08:09 (UTC)
Дый так, дзеля сябе. На спартовыя парталы, магчыма. Справа ў тым, што раней прызвычаіўся да такіх вэрсіяў як "балець" за якую-небудзь каманду, потым было "хварэць", апошнім часам - "кібіцаваць" (ня гледзячы на тое, што гэта паланізм, мне ён найбольш падабаецца). Зь нядаўняга часу ўсё часьцей пачаў спатыкацца з "заўзець". Мне падалося, што ёсьць нейкая штучнасьць пры ўтварэньні гэтага слова (таксама як дарэчы гулец( ігрок), кутавы (вуглавы)і іншыя).Так дойдзе да таго,што хутка пачнецца выкарыстоўвацца "майдан" на украінскі манер суадносна "плошчы". Але я вырашыў неяк знайсьці дзеля сябе нейкую рацыю, каб прыйсьці да агульнай спартовай тэрміналёгіі бел.мовы.
maryjka_
03 Кст 2008 09:57 (UTC)
мне здаецца - успрыманьне слова - чыста ваша праблема. вышайшлі яго адносна нядаўна, канешне, у пачатку 90-х недзе, але з таго часу ім актыўна карыстаюцца ўсе беларускамоўныя аматары футболу.
belpo
03 Кст 2008 10:28 (UTC)
У мяне ўвогуле няма аніякіх праблемаў з успрыманьнем словаў, але мне вельмі хацелася б пабачыць як гэткі дзеяслоў (менавіта ён) актыўна выкарыстоўваўся беларускамоўнымі аматарамі (прафесіяналамі, зыходзячы з Вашага выказваньня, пэўна, не) футболу зь пачатку 90-х гадоў. Дзякуй.
paciupa
03 Кст 2008 14:58 (UTC)
Шаноўнае спадарства!

Пра гэты дзеяслоў мне даводзілася пісаць ужо ў часопісе "Arche" (і вельмі неспрыяльна), калі йшла палеміка наконт тарашкевіцы. Выкажуся падрабязьней.

Цяжка сабе ўявіць нешта больш антысыстэмнае й паганае, чым гэты дзеяслоў. Рэч у тым, што ён парушае зладжаныя сэмантычныя дачыненьні беларускіх суфіксаў. А чаму ж ён трымаецца ў маўленьні? Бо ўвесь час падсьвечваецца структурай расейскага слова "болеть" і ёсьць няўдалай калькай з гэтага самага слова.

Паказваю на прыкладах з адным коранем: ёсьць дзеясловы ТРАНЗЫТЫЎНЫЯ на -іць ("ірдзіць" 'рабіць ірдзяным', як і "бяліць") - тут дзеяньне скіраванае ад суб'екта на аб'ект. Ёсьць ТРАНСФАРМАТЫЎНЫЯ, як я іх называю, на -ець ("ірдзець" (ён ірдзее), як і "бялець") - тут дзеяньне скіраванае ад суб'екта на сам суб'ект (суб'ект ёсьць сабе аб'ектам). А ёсьць дзеясловы ІЛЮМІНАТЫЎНЫЯ, таксама мой тэрмін, на -ець ("ірдзець" (ён ірдзіць), як і "пылець" (ён пыліць), "грымець" (ён грыміць) - тут дзеяньне скіравае ад суб'екта вонкі, але ня мае аб'екту.

Дык пытаньне, куды аднесьці "заўзець": "ён заўзіць" ці "ён заўзее"? Такое брыдкае ўражаньне, нібыта ён утвораны ад нейкага няіснага прыметніка "*заўзы".

Слова "заўзятар" ад "заўзяты" паводле легенды ў 80-я прыдумаў ці то Разанаў, ці то Тумаш. Яно ўдалае.

Ёсьць лідзкае дыялектнае слова "заўзімацца", блізкае паводле сэнсу да расейскага выразу "стоять горой", прыкладам, "Глядзі ты, як ён за бацьку заўзімаецца!"

А "заўзець - выносьце сьвятых! Ваша моўная інтуіцыя не падводзіць, калі Вы сумнеяцеся. Згодна зь ведамым лягічным прынцыпам, калі мажлівы такі абсурд, дык мажлівы ўсякі абсурд. Казаць "заўзець" тое самае, што казаць "ясны сонца", "я цябе добра панімай".
belpo
03 Кст 2008 15:11 (UTC)
Дзякуй вялікі, але, усёж-такі як перакласьці на беларускую мову тады такія выразы: "Мы болеем за эту команду", " Мы идём болеть на стадион", "Болеть за наших - это такое счастье!". Дзякуй
paciupa
07 Кст 2008 09:14 (UTC)
заўзімацца
Перш чым адказваць на пытаньне “як?” – яшчэ раз зьвярнуся да этымалёгіі, зважаючы на тое, што чытачы гэтага камэнтару будуць розныя.

Спакменьнік “заўзятар” утвораны ад прыметніка “заўзяты”. А прыметнік “заўзяты”, сваім парадкам, ад архаічнага дзеяслова “ІМАЦЬ” ‘браць’, які дае нам утварэньні: “мець”; “адняць”; “наняць”; “прыняць”; “прымаць”; “занімаць”; “узяць”; “узьняць”; “узяты”; “заўзяты”; “здымаць”; “прыймо (прыём)”; “уняць” 1) ‘адабраць’, 2) ‘утаймаваць’; “уём” 1) ‘утаймаваньне’, 2) ‘дупло’ (полость); “уемны” ‘заганны (ущербный)’; “уйма” ‘загана (ущерб)’; “ём”; “ёмкі”; “ёмкач” ‘спрытны (ловкач)’; “абыймо” (“аб’ём”) і г. д.

Калі мы зробім марфэмны разбор слова “заўзяты” (за-ўз-j-ат-ы), дык знойдзем у ім дзьве прыстаўкі: “за-“ і “уз-“, суфікс: “-ат” і канчатак: “-ы”. Кораня, як быццам няма… Насамрэч… корань “j”. Які, у выніку гістарычных чаргаваньняў, прымае абліччы: “j” / “н” / “м”. Тое самае дае й спакменьнік “заўзятар” (за-ўз-j-ат-ар). Падобнае назіраецца і ў дзеясловах: “заўзяць” (за-ўз-j-а-ць) – “узяць” (уз-j-а-ць) – “яць” (j-а-ць) ‘узяць’.

А цяпер разьбярэм няшчаснае: “*заўзець” (за-ўз-е-ць) – відавочна, ягоныя аўтары “скляпалі” сваё ўтварэньне з прыставак, мінаючы корань або... корань “*-заўз-“(?). Але тады гэтая адзінка не аднакаранёвая, а толькі сугучная з “заўзяты”!

Калі ж паспрабуем адсячы першую прыстаўку – адзержым: “*узець” (уз-j-е-ць) ‘вузець (?)’ – выходзіць, быццам слова аднакаранёвае з “вузкі” ? Таксама абсурдна.

Адсячэм яшчэ адну прыстаўку, маем: “ець” (j-е-ць) – “еть” па-расейску тое самае, што й “ебать”. Далей разьбіраць няма чаго...

А ўся праблема ў тым, што дзеясловы, якія сканчаюцца на “-е-ць” (“бялець – бялею”; “сталець – сталею”; “хварэць – хварэю”) – адыменныя. А “імаць” – самастойны (не ўтвараны ад імя) дзеяслоў, ды яшчэ й вельмі архаічны. Ён не паддаецца адвольным маніпуляцыям.

Патлумачу праз аналёгію: быў некалі “вульгарны сацыялягізм”, вульгарны, бо ён пераходзіў ад эканомікі да эстэтыкі, мінаючы ўсе прамежкавыя культурныя інстытуты. Дык вось, той, хто імкнецца ад набору гукаў перайсьці да значальнага слова, мінаючы марфэмныя стадыі, займаецца ВУЛЬГАРНЫМ СЛОВАЎТВАРЭНЬНЕМ і парушае сыстэмнасьць мовы.

Чымся “*заўзець” (заўз-е-ць) – лепш ужо “хварэць”. Я не лічу апошняе добрым, але яно куды лепшае за першае. Людзі, уцякаючы ад расейскае мовы, яшчэ больш у яе “ўляпваюцца”. Мала таго, што “*заўзець” – калька з “болеть”, дык яшчэ й парадыгма калькуецца: калі ў расейцаў, аднакаранёвая пара “болеть” – “болельщик”, дык і нашым падавай такую самую – зноў АДНА МОВА З ДВУМА ТЭРМІНАМІ!

Цяпер паспрабую перакласьці Вашы прыклады.

«Мы болеем за эту команду»
«Мы идём болеть на стадион»
«Болеть за наших – это такое счастье.»

На горшы выпадак можна й так:

“Мы хвареем за гэтую каманду”
“Мы йдзем хварэць на стадыён”
“Хварэць за нашых – гэта такое шчасьце.”

Пагатоў на Лідчыне сустракаецца й слова “хварэц” ‘той, хто хварэе” – тое самае, што й “хворы”, якое можна ўжываць заміж “заўзятара”.

Але па-мойму, найлепш было б так:

“Мы заўзімаемся за гэтую каманду”
“Мы йдзем заўзімацца на стадыён”
“Заўзімацца за нашых – гэта такое шчасьце.”

Чым блага? Слова “ЗАЎЗІМАЦЦА” добра ўтворанае, ды яшчэ й натуральнае, дыялектнае. І поўнага калькаваньня расейшчыны няма. Не зусім дакладна? Але й “заўзятар”, калі ўдумацца, яшчэ далей стаіць ад “болельщик’а”, чым “заўзімацца” ад “болеть”. Бо “заўзятар”, калі ўдумацца больш пасуе для найменьня заўзятага ГУЛЬЦА, а не назіраньніка. І нічога...

Калі ж і гэта блага, тады трэба даведацца, у якой мове ўзьнік прататып слова, і як яно даслоўна перакладаецца. Ад гэтага й адштурхоўвацца.
belpo
07 Кст 2008 10:18 (UTC)
Re: заўзімацца
Дзякуй вялікі.
Але ж як складана!
Магчыма зараз, перыяд вялікіх пераменаў у нашай мове, я разумею, што гэта беларуская мова гістарычна з’яўляецца крыніцаю, ад якой выходзілі іншыя "суседзкія" славянскія мовы.
Але зараз менавіта мы шукаем карані сваёй мовы, абураючыся на "палянізацыю" альбо "русыфікацыю" слоўніцтва.
Усёж-такі, мова, у маім разуменьні, гэта сьродак міжасабовых зьносінаў, тыя, хто ёю карыстаецца, павінны разумець адзін аднаго, таму, пэўна, буду шукаць нейкага іншага адпаведніка слову " болеть ", нейкага сыноніма сэнсу гэтага дзеяслова, бо пададзены Вамі варыянт, мне падаецца, яшчэ заўчасны - яго проста ніхто, альбо амаль ніхто, не зразумее.
Прабачце, гэта мая асабістая думка.
paciupa
07 Кст 2008 12:58 (UTC)
Re: заўзімацца
Я таксама сумняюся. Яшчэ больш сумняюся ў адпаведнасьці тэрміна "заўзятар". Але ж пайшло яно ў сьвет! І чым кепская троіца: "заўзяты", "заўзімацца", "заўзятар"? Урэшце, "*заўзець" куды цямнейшае, чым "заўзімацца".

Можа я зашмат тут наплёў? Дык я пра ўсякае слова магу яшчэ больш наплясьці. Шкада, калі нашкодзіў сваім пэдантызмам.
voranau
21 Лют 2009 00:49 (UTC)
Re: заўзімацца
А як наконт таго каб "спагадаць" на стадыёнах? А заўзятара пакінуць. Хай заўзятар спагадае сваёй камандзе.
cesc0
03 Кст 2008 09:30 (UTC)
+1

што да самога тэрміна, то мне ў гэтым значэньні нашмат больш падабаецца варыянт "аматар".
maryjka_
03 Кст 2008 09:59 (UTC)
аматар - любітель. можна быць аматарам футболу, але ня быць яго заўзятарам.
( 26 камэнтароў — Пракамэнтаваць )