?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Белорусская мова

<input ... ></input><input ... >Шаноўныя сябры,

у цікавым рэсурсе - Энцыклапедыі расейскаяга нацыяналіста ёсьць артыкул пра беларускую мову. Гэта рэсурс адкрыты для вандалізма, што спакусіла мяне перакласьці адзін з яго раздзелаў на беларускую і пямяняць усбды "расейская мова" на "беларускую" і наадварот. Тэкст, які я памяняў уначы, ўжо памянялі назад і забанілі мой IP; я ізноў вандалізіраваў тэкст, але гэта мой апошні IP ))))

Я прапаную шаноўнаму спадарству, у якасьці флэшмоба, вандалізіраваць тэкст ізноў. Вось тэкст (feel free to edit the translation; I was in rush, really):

=== Навошта патрэбны гэты артыкул ===

Здавалася б, існаваньне расейскай мовы, адрознай ад беларускай, ёсьць агульгапрызнаным навуковай супольнасьцю фактам, ужо напісаны і выданы тоны кніг на гэтай мове (па меньшай меры 95% якіх ёсьць незапатрабаванай макулатурай), але ня трэба забывацца на мудры лацінскі выраз: Multitudo errantium non paris errori patrocinium — мноства тых, кто памыляецца, не зьмяняе памылкі.

Мы прызвычаіліся пазорна адступаць. Вось ужо зараз у інтэрнэце з'яўляюцца артыкулы аб нібыта асобнай «сібірскай» мове, нас прывучаюць да той думкі, што казакі і поморы ёсьць асобнымі народнасьцямі. Ідэялогія самостийничества нахабна насоўваецца, і мы дагэтуль нічога чоткага і ўцямнага ёй ня супрацьставілі. Час асэнсаваць, нарэшце, што на поле духоўнай сечы за душы, розумы і сэрцы нельга сядзець склаўшы рукі, пакуль ворагі будуць адкалупваць ад нас кавалак за кавалкам. Неабходна дзейнічаць, і дзейнічаць актыўна. Пераконваць, даводзіць і зьняпраўджваць атрутную ману расколу і нянавісьці.

Каб папярэдзіць магчымыя абвінавачваньні ў непавазе да расейцаў, адразу хачу зазаначыць наступнае. Я вельмі люблю расейцаў і Расею. Я з надзвычайным замілаваньнем стаўлюся да расейскага маўленьня - мяккага, прыгожага і напеўнага. Вельмі люблю слухаць, як размаўляюць сталыя людзі ў вёсцы, люблю народные песни і іншыя шэдэўры вуснай народнай творчасьці.

Ніжэй пойдзе гаворка ні ў якім разе аб народным маўленьні, не аб жывой народнай мове, а менавіта аб мертванароджаным прадукце, аб штучна створанай літаратурнай расейскай мове. Гэга мова стала вычварэньнем нацыяналістычных колаў, чыёй задачай было супрацьпастаўленьне нанава створанай расейскай мове беларускай літаратурнай мове. Праект, паводле якога пераехаўшыя з вёсак у горад людзі мусілі пераходзіць не ра беларускую літаратурную, а менавіта на гэтую штучна створаную мову.

Вось спасылка: http://traditio.ru/wiki/%D0%A2%D0%A1%D0%94%D0%9D%D0%AD:%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0#.D0.9D.D0.B0.D0.B2.D0.BE.D1.88.D1.82.D0.B0_.D0.BF.D0.B0.D1.82.D1.80.D1.8D.D0.B1.D0.BD.D1.8B_.D0.B3.D1.8D.D1.82.D1.8B_.D0.B0.D1.80.D1.82.D1.8B.D0.BA.D1.83.D0.BB

Калі 'хто хоча абмяркаваць маральна-этычныя аспекты такого флэшмобнага вандалізма - я не гатовы да дыскусіі і ня буду прымаць у ёй удзел ))))

Comments

( 10 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
skagenij
11 Лют 2010 11:32 (UTC)
російська мова - та ж сама білоруська, тільки із великим числом запозичень із староболгарської =)
fiumicina
11 Лют 2010 12:17 (UTC)
хто ж спрачаецца? але прышпільней проста перакласьці адну секцыю ))

Далучайцеся!
ex_krywal
11 Лют 2010 12:43 (UTC)
з тэгамі праблема
fiumicina
11 Лют 2010 12:45 (UTC)
згубіў тэгі. аднаўлю тэкст, калі яны адновяць арыгінальны расейскі ))
kurt_bielarus
11 Лют 2010 12:47 (UTC)
я не пра мараль і этыку
Проста ня варта. Які сэнс?
fiumicina
11 Лют 2010 12:47 (UTC)
Re: я не пра мараль і этыку
just for fun of it ))
featar
11 Лют 2010 13:33 (UTC)
Тут няма ніякіх маральна-этычных аспектаў, гэта Торадыцыя -- з ёй даўно ўсё зразумела, і аспект у яе дачыненні адзін -- не кранай лайно, смярдзець не будзе.
maksim_l
11 Лют 2010 19:14 (UTC)
Напішыце што-небудзь вартае ў Вікіпедыю -- http://be.wikipedia.org/
mrul
11 Лют 2010 21:45 (UTC)
Лепей не марнуйце часу, traditio.ru - гэта клінічны выпадак. Сам некалі там вандаліў, пакуль не заблякавалі. І цяпер мяркую, што грэшна сьмяяцца з хворых людзей...

Дарэчы, згодны з апошняй прапановай пана Максіма. Са свайго боку магу прапанаваць паўдзельнічаць у Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам
(Ананімна)
13 Лют 2010 19:46 (UTC)
Ну і свіння ж, даруйце рэзказць, гэты расейскі нацыяналіст. Ягоны "вялікі і магутны" у такім разе можна назваць цюркскай падробкай.
( 10 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Сак 2019
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow