?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Podczas

Слова "падчас", вядома, існавала ў беларускай мове і раней, але значэнне "ў час (нечага)" яно набыло толькі ў апошнія гады.

Ці не так званыя "змагары" "імплантавалі" гэтаму слову новае значэнне і ў беларускай мове?
(Мабыць, не праз злую волю, а з няведання?)

Як гэта можа быць: з палякамі больш не жывём у Рэчы Паспалітай, а паланізмы ў мову прыходзяць? І чаму мы так талерантна ставімся да іх, клянучы пры гэтым, напрыклад, русізмы?

Comments

( 54 камэнтары — Пракамэнтаваць )
skagenij
03 Чэр 2011 07:38 (UTC)
don't feed tho troll
bullochka
03 Чэр 2011 07:51 (UTC)
зазірніце у тлумачальны слоўнік, ці што...
filskeit
03 Чэр 2011 08:08 (UTC)
У які? Калі ў ТСБЛМ-2005, то:

ПАДЧАС, прысл. Часам, у асобныя прамежкі часу. Яму падчас бывае вельмі сумна.
(бяз тэмы) - bullochka - 03 Чэр 2011 08:16 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 03 Чэр 2011 08:42 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - miram - 03 Чэр 2011 08:44 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 03 Чэр 2011 08:51 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - miram - 03 Чэр 2011 09:17 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - bullochka - 03 Чэр 2011 08:45 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 03 Чэр 2011 08:52 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - miram - 03 Чэр 2011 08:42 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 03 Чэр 2011 08:43 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - miram - 03 Чэр 2011 08:43 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - bullochka - 03 Чэр 2011 08:48 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 03 Чэр 2011 08:53 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 03 Чэр 2011 09:10 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - miram - 03 Чэр 2011 09:27 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - bullochka - 03 Чэр 2011 15:01 (UTC) - Expand
ofeliya666
03 Чэр 2011 10:01 (UTC)
Наконт паланізмаў -- таму, што беларусам не паграджае перайсці на польскую мову) Роўна як і на якую іншую, акамя расейскай, вядома). Яны не з'яўляюцца "небяспечнымі" ні з псіхалагічнага, ні з практычнага пункту погляду. А пасля ўсіх здзеклівых рэформаў над беларускай мовай куды ўжо больш насычаць яе русізмамі?) І так большая частка па-расейску размаўляе, навошта яшчэ больш мяжу размываць. Я так лічу напрыклад. )
(бяз тэмы) - fanclaus - 03 Чэр 2011 13:58 (UTC) - Expand
znikla
03 Чэр 2011 10:02 (UTC)
наконт "падчас" не ведаю, але наогул мяне проста вырубае гэтае пастаяннае імкненне замяніць русізмы паланізмамі, маўляў, "навошта нам русізмы, у нас жа ёсць такія цудоўныя беларускія словы!!!11". Жах.
vitaly68
03 Чэр 2011 10:34 (UTC)
Правільна. Лепей адразу пераходзіць на трасянку.
(бяз тэмы) - znikla - 03 Чэр 2011 12:10 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 03 Чэр 2011 12:27 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - znikla - 03 Чэр 2011 12:31 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 03 Чэр 2011 12:36 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - znikla - 03 Чэр 2011 12:39 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 03 Чэр 2011 12:40 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - znikla - 03 Чэр 2011 13:19 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 03 Чэр 2011 13:26 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - znikla - 03 Чэр 2011 13:42 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 03 Чэр 2011 13:46 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - ofeliya666 - 03 Чэр 2011 14:16 (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - znikla - 03 Чэр 2011 12:11 (UTC) - Expand
ofeliya666
03 Чэр 2011 12:05 (UTC)
Ну, як казаў мой адзін настаўнік -- "Без фанатызму, калі ласка!")
Я не ведаю, якую палітыку трэба праводзіць для адраджэння мовы, але, думаю, павінны быць прыклады гэтага. Менавіта ў плане лексікі. Але хто гэтым павінен займацца?)
verybad
03 Чэр 2011 11:46 (UTC)

> Ці не так званыя "змагары"

Малады чалавек, гуляйце лесам! Калі розуму і пачуцьця такта бракуе - спачуваю!

Для ўсіх астатніх:

Слова "падчас" у значэньні "ў час" шырока ўжывалася за савецкім часам. Цяпер мовазнаўцы наадварот заклікаюць падзяляць:
"падчас" - часам і
"пад час" - у час.
viacorka
04 Чэр 2011 10:27 (UTC)
Што да нарматыўнасьці праз кадыфікацыю, дык дзеля яе пацьверджаньня варта глядзець найбольш поўныя слоўнікі даваеннай і паваеннай пары. Прыназоўнік "падчас / пад час" падаецца як нарматыўны адпаведна:
- С. Некрашэвічам і М. Байковым у РБС, 1928, с. 57: во время - пад час;
- ужо згаданым тут ТСБМ, т. 3, 1979: падчас.

Заўважу, што калі першы слоўнік быў практычна вольны ад ідэалягічнае цэнзуры (і моўнымі палянафіламі ягоных аўтараў ніяк не назавеш), то другі укладаўся ў іншую пару (калі палянізмы й пагатоў не ўхваляліся).

Без агаворак прыназоўнік "падчас / пад час" дае П. Шуба ў "Тлумачальным слоўніку беларускіх прыназоўнікаў" (1993, с. 103).

Адзіная праблема – напісаньне разам / асобна. Асноўная форма ў апошнім слоўніку – зьлітная, цытаты падаюцца зь як жа розных Брыля, Шамякіна й Марціновіча; асобнае напісаньне з тою самаю сэмантыкаю ілюструецца прыкладамі зь ЛіМа і М.Гіля (галоўнага рэдактара ЛіМа, што ўскосна сьведчыць пра прынятую менавіта ў гэтай рэдакцыі завядзёнку пісаць "пад час" асобна).

Напісаньня разам і прыслоўя, і прыназоўніка "падчас" вымагае "Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы" Г. Арашонкавай і В. Лемцюговай (1987, с. 131).

Прыназоўнік гэты з гледзішча словаўтваральнага цалкам беларускае. І ўпэўнена, ня маючы канкурэнтаў, стагодзьдзямі займае патрэбную сэмантычную нішу ў розных моўных стылях. Ён ёсьць і ў дыялектнай мове фальклёру, і ў старабеларускай:

"А я много мѣвъ работы / Подъ часъ святыя суботы" (валачобная песьня са збору Івана Насовіча, гл. Записки Императорскаго РГО по отдѣленію этнографіи, т. V, 1873)
“Под час небеспеченства од Москвы…” (актавая кнiга Полацкага магiстрату за 1656—1657 г.)

У старабеларускай мове гэты пашыраны прыназоўнік існаваў (відаць, напачатку) у форме "пад часам":

"А хто подъчасомъ засаженья насудъ инъшое wсобы, кривду якую всуде менити собе будеть, тотъ того ж и позывати w то мает" (Статут ВКЛ, 1588, 4, 4)
"Великихъ Господарей дети въ достаткахъ, а тымъ болшъ подъ часомъ всякое болезни, въ великой осторожности ховаютъ" (Отвѣтъ литовскихъ пословъ московскимъ думнымъ боярамъ, 1608)

Ва ўкраінскай мове пасьпяхова існуе тоесны прыназоўнік, і ўкраінскія мовазнаўцы ня лічаць яго чужым: "Внаслідок посилення словотворчих тенденцій у мові укр. лексика поповнюється новими словами, переважно службовими, а також прислівниками, як напр.: задля, зарады, бѣля, поблизу, замѣсто, всерединѣ, впрост, подъ часъ і под." (В. М. Русанівський – пра XVI ст.)
Відавочна, гэта супольная беларуска-ўкраінская лексычная праява. Ёсьць мноства яе фіксацыяў у стараўкраінскай:

"кгромъ запалилъ замокъ Кіевский подъ часъ вечерни и заразъ весь згорѣвъ и людей щось погорѣло" (Межигірський літопис 1608 — 1700)
"церковь Брегадировская Свято-Покровская, понеже на низкомъ очень ко Днѣпру и песковатомъ мѣстѣ учреждена, каждой весны половодья обливается такъ, что подъ часъ весняннаго залива, во время потребнаго случая, въ церковь бродятъ водою повыше голеней..." (Доношеніе Духовнаго Правленія Старокайдакской Крестовой Намѣстніи отъ 3-го мая 1772 года)
"мѣетъ онъ, п. полковникъ, до суду для расправи подъ часъ святъ прийдучихъ воскресенскихъ приездити въ Глуховъ конче" (1723, Лазаревский А. М. Отрывки из дневника гетманской канцелярии за 1722-23 годы)

Адрозна ад беларускіх, асноўныя ўкраінскія кадыфікацыйныя даведнікі патрабуюць пісаць гэты прыназоўнік у два словы.
--
Зычлівая парада: перад катэгарычнымі заявамі крыху вывучайма пытаньне. І глядзім крыніцы ня толькі ў сеціве, бо гісторыя нашае мовы ў ім яшчэ далёка не адлюстраваная. Дылетантызм ня грэх, грэх – агрэсіўны нецярпімы дылетантызм.
filskeit
04 Чэр 2011 12:13 (UTC)
Як відаць з прыраўнання розных слоўнікаў, такое значэнне "пад час", фіксуецца рэдка і не ўсімі слоўнікамі, толькі найбольшымі.

Я вучыўся па-беларуску ў школе і дастаў сякое-такое практычнае веданне беларускай дыялектнай мовы ад родных.

Мяне ўражвае розніца ў частотнасці ўжывання "пад час" ў "найноўшай", "інтэрнэтнай" беларускай мове і ў тым узусе, да якога я прывык. Ці натуральнае такое развіццё мовы, ці не штучнае яно (як напрыкладам, пхаць "намёт" паўсюль замест "палаткі")?
(бяз тэмы) - bullochka - 15 Чэр 2011 07:05 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 15 Чэр 2011 10:28 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - bullochka - 15 Чэр 2011 10:41 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 15 Чэр 2011 11:48 (UTC) - Expand
staraptach
04 Чэр 2011 10:57 (UTC)
Віншавальны верш "Уваскрасеньне Хрыстова" створаны на ўзор аднаіменнага ўкраінскага твору.:)
У гэтым тут штука. Так што, калі ўжо зражваць гэты прыназоўнік, дык трэба зражваць яго менавіта як украінізм.
Тое самае и з Расійска-беларускім слоўнікам М. Байкова и С. Некрашэвіча. Не зьдзіўлюся, калі апошнія жыўцом узялі "пад час" 'у час' з чатырохтамовага расійска-ўкраінскага слоўніка (Уманець М., Спілка А. Словарь росийсько-український. 4 томи. Львів: НТШ, 1893-1898.)
filskeit
04 Чэр 2011 12:07 (UTC)
Здаецца, гэта адказ не мне, а Вячорку?
(бяз тэмы) - viacorka - 04 Чэр 2011 12:24 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - filskeit - 04 Чэр 2011 12:52 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - viacorka - 04 Чэр 2011 13:11 (UTC) - Expand
( 54 камэнтары — Пракамэнтаваць )