bayaryn.blogspot.com (bayaryn.blogspot.com) wrote in by_mova,
bayaryn.blogspot.com
bayaryn.blogspot.com
by_mova

Да чыстай мовы

1) Ідэал чыстай мовы мае прыйсьці на замену канцэпцыі "літаратурнай мовы". 
2) "Літаратурная мова" зьяўляецца вынікам выпадковасьці, не засноўваецца на прынцыпе, прывязаная да "літаратуры" і "літаратараў" як сумнеўнага аўтарытэту сваёй нарматыўнасьці. Чыстая мова засноўваецца на прынцыпе словаўтваральнай чысьціні і мае сакральны выток свайго аўтарытэту і нормы.
3) "Літаратурная мова" можа працягваць існаваць побач з чыстай мовай, але ёй давядзецца лічыцца з існаваньнем іншага ідэалу мовы.
4) Чыстая мова мае зьявіцца як Свамова, іншы прынцып "свайго" ў мове. Замест нацыналістычнага крытэру простага непадабенства да суседніх моваў, мае з'явіцца крытэр свабоднага ад-каранёвага словаўтварэньня.
5) Чыстая мова - ня простая замена ўсіх запазычаньняў на словаўтваральна ясныя ўласныя словы. Чыстая мова мае зьявіцца як сыстэма словаўтварэньня, што ўтварае ўсе наватворы адразу, як мова, якой у прынцыпе не патрэбны запазычаньні на сыстэмным узроўні. 
6) Дзеля стварэньня сыстэмы свабоднага і гнуткага словаўтварэньня чыстая мова вымагае адыходу ад сэмантыкі рэчаў-аб'ектаў да чыстай каранёвай сэмантыкі дзеяньня. Чыстая мова пачынаецца з чысьціні сэнсаў.
7) Чыстая мова ўзьнікае як лягічны вынік беларускага пурызму, ачышчэньня мовы, узьведзенага ў прынцып і сыстэму. Чыстая мова - другая, словаўтваральная, ступень пурызму, што мае надысьці пасьля слоўнікавай ступені.
8) У чыстай мове беларуская культутра мае стаць самой сабой, утварыць уласную культурную форму, зыходзячы з самой сябе. У чыстай мове ў прынцып узводзіцца мовацэнтрычнасьць беларускай культуры. 
8) Калі чыстая мова з ідэі ператвараецца ў тэорыю і практыку, яна ўжо існуе як адзін з дыялектаў беларускай мовы.
9) Чыстая мова мае перш за ўсё стацца мовай высокай паэзіі і філасофіі, мовай, якой можна сказаць сапраўды важнае, змысловае і сьвятарнае. Хаця і ня будучы мовай агульнай, яна непазьбежна будзе на яе актыўна ўплываць.
10) У час пагрозы самому існаваньню мовы, чыстая мова зьяўляецца актыўным, а не пасыўным адказам, нападам, а не абаронай, пераўзыходзячы пагрозы якасна і інтэнсыўна.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 50 comments