?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Originally posted by vital_stan at "Моўнік: Май ці травень (070)" - пара каментарыяў.

Так, вельмі прыемна, што "травень" ніхто не забараняў. Будзем ужываць! Аднак хацелася б зрабіць пару ўдакладненняў.

Версія пра савецкіх камуністаў, што яны прасоўвалі "май" з-за значнасці для іх гэтага месяца (1 мая, а потым яшчэ і 9 мая) не ўсё тлумачыць. Бо нашмат істотнейшым месяцам для іх быў кастрычнік з нагоды "Кастрычніцкай рэвалюцыі", а, магчыма, за кампанію, і лістапад (бо паводле новага стылю святкавалася яна 7 лістапада). Нават у перакідных календарах быў асобны радок пра тое, які цяпер год ад пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі, ледзь не альтэрнатыўнае летазлічэнне. Але ж, дзякуй богу, "акцябр" і "наябр" у слоўніках адсутнічаюць.

Потым пра польскую мову было сказана, што ў іх "інтэрнацыянальныя" назвы месяцаў, гэтым жа тлумачылася і слова maj у іх мове. Але ж сапраўды з "інтэрнацыянальных" назваў у іх толькі marzec і maj, астатнія - славянскія. Можна спраўдзіць тут. І - якое супадзенне - было згаданае і слова "марац" у беларускай мове.

Высновы:
- камуністы можа і выкарысталі нагоду, бо "май" і так да іх быў нароўні з "траўнем", вось і вырашылі акцэнтаваць "май", але мэтанакіраванай праграмы па перайменаванні месяцаў яны не ажыццяўлялі
- ролю граў і польскі чыннік, уплывала і польская "інерцыя", бо побач з суцэльна славянскімі месяцамі, як бачым, застаўся "май" і "марац", як і ў польскай (гэта таксама да пытання адштурхоўвання/пурызму - не да канца пурыстычнымі ўсё-такі былі папярэднікі).

Comments

( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
staraptach
05 Жнв 2012 13:58 (UTC)
Ну, ёсьць цяпер у дыялектах і "марац" ("март"), і "май", і "юнь", і "юль"... І што з таго?
vital_stan
05 Жнв 2012 14:06 (UTC)
Тым болей не нагода звальваць усё на камуністаў. Май і марац згаданыя, бо прысутнічалі, "былі прызнаныя" ў слоўніках (Гарэцкага і інш.)
zaprudski
05 Жнв 2012 14:29 (UTC)
неяк я не памятаю, каб у 1920-я было толькі травень; здаецца, больш пашыраным быў май...

у Нашай Ніве спачатку быў толькі май; травень з'явіўся ў 1910, але ў дужках паралельна пазначалася: май

у слоўніках: у РБС Байкова-Некрашэвіча: май, травень
uladar.blogspot.com
05 Жнв 2012 21:12 (UTC)
Студзень, люты, сакавік, красавік, і тут раптам плясць - май! Правільна зрабілі, што сістэматызавалі назвы месяцаў, зрабіўшы ўсе славянскімі У тым ліку травень.
(Ананімна)
06 Жнв 2012 21:45 (UTC)
Яны не славянскія, а нашаніўскія.
spooky12
05 Жнв 2012 21:22 (UTC)
Спакойна стаўлюся да мая, але традыцыйна ўжываю травень.
( 6 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow