Category: природа

Category was added automatically. Read all entries about "природа".

макакь

Техничная тэрминалогия

Витаю шаноуную грамаду.
Дужа цикава, накольки тутэйшая супольнасьць валодае тэхничнай тэрминалогияй ;)

Зь ёю мы паусюль сутыкаемся и незаусёды, як я бачу, людзи скарыстоуваюць правильны ци хаця б лагичны варыянт, нават у простых ситуацыях.
Пакольки мы жывем у инфармацыйным грамадстве, гэтая тэма надзвычай актуальная!
Интэрнэтам-та усе мы карыстаемся, а вось з тэрминалогияй - вялииииииииииииикия праблемы.
Але гэта будзе тэма наступнай гутарки.

Зараз я пакуль што хачу праверыць суполку "на вашывасьць" ;)

Колись я, яшчэ падчас вучобы у РТИ, натрапиу у книгарни на "русско-белорусский словарь электротехнических терминов" и дужа узрадавауся, бо якраз пачау тады цикавицца гэтай тэмай, а тут нибыта ужо нехта правёу працу...
Набыу.
Адчиниу...
Мама мия, нават Кандрата Крапиву б званитавала, пэуна, ад такога перакладу!
"Область высоких частот" - яны так и пераклали: "вобласць высоких частот"! Ж)
зачыниу я тэй "слоуник" и больш не расчыняу.
нажаль, не памятаю складальникау, але усе з навуковыми ступенями - хто па филалогии, хто физ-мат навуках...

Вось и пытаньне да вельмишаноунай суполки: а як бы вы пераклали гэты тэрмин?
кали ласка, выказвайцеся.
Спадзяюся на актыуны удзел и развицьцё гэтай актуальнай дыскусии.
Дзякую!